У мэтах выканання правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана вядзенне арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі кніг заўваг і прапаноў.
Пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці часта ўзнікае неабходнасць змены адрасу як самога офіса, так і гандлёвых і іншых аб’ектаў.
Як жа пры пераездзе варта паступаць з кнігай заўваг і прапаноў?
Мяняць кнігу пры гэтым не патрабуецца. Аднак арганізацыя або індывідуальны прадпрымальнік пры змене адрасу месца знаходжання кнігі заўваг і прапаноў павінны звярнуцца з адпаведнай заявай у падатковы орган па месцы пастаноўкі іх на ўлік для ўнясення адпаведных змяненняў у электронны банк даных.
Зрабіць гэта неабходна не пазней за працоўны дзень, якi iдзе за днём змены месца знаходжання кнігі.
Гэта адміністрацыйная працэдура здзяйсняецца бясплатна.
Неабходнасць апісаных дзеянняў абумоўлена тым, што ўся інфармацыя пра кнігі заўваг і прапаноў акумулюецца ў электронным банку даных бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі, які, у сваю чаргу, вядзецца ў мэтах уліку вырабленых, апрыходаваных, адгружаных, рэалізаваных, вернутых нявыкарыстаных, несапраўдных, пагашаных бланкаў. Адпаведна, звесткі ў банку даных павінны быць актуальнымі.
Заканадаўствам устаноўлена патрабаванне, што месца знаходжання кнігі заўваг і прапаноў павінна адпавядаць адрасу яе месца знаходжання, што ўтрымліваецца ў электронным банку данных.
Такім чынам, вядзенне кнігі заўваг і прапаноў па іншым адрасе, не ўказаным у электронным банку даных, будзе з’яўляцца парушэннем парадку яе вядзення. Здзяйсненне падобных парушэнняў, у сваю чаргу, можа паслужыць падставай для прымянення мераў адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 9.24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, што прадугледжвае адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад 4 да 10 базавых велічыняў.
Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці
Стоит почитать: