“Гарачая лінія”

Да ведама грамадзян

На кантролі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці знаходзяцца пытанні беражлівых адносінаў і эфектыўнага выкарыстання лясных рэсурсаў, навядзення і падтрымання парадку ў лясах.

Разам з тым, як паказваюць кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, якія праводзіліся ў 2017 годзе, не заўсёды і не ўсюды гэтым пытанням надаецца належная ўвага.

Не прынята дастатковых мераў па выкананні даручэння Кіраўніка дзяржавы па выпрацоўцы і рэалізацыі сістэмы рацыянальнага і эфектыўнага лесакарыстання, забеспячэнні рэгулярнага правядзення мерапрыемстваў па навядзенні і падтрыманні належнага парадку ў лясах. Выяўляліся факты парушэння бюджэтнага заканадаўства, незаконная высечка, парушэнні пры рэалізацыі лесапрадукцыі, а таксама пры закупках тавара-матэрыяльных каштоўнасцяў.

З 23 па 27 красавіка 2018 года з 9 да 13 гадзін у Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці адбудзецца “Гарачая лінія” па ўказаных пытаннях. Тэлефануйце на нумары: 8(0152)79-88-05, 79-88-06, 79-88-09.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *