Адкрываецца сезон палявання на гусей

Падзеі

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з 10 сакавіка па 13 мая ў Беларусі адкрываецца сезон паляванне на гусака. У гэты час дазволена здабываць гусака белалобага, гуменніка, шэрага і казарку канадскую.

Паляванне дазволена ў светлы час сутак. Яно пачынаецца за гадзіну да ўзыходу сонца і заканчваецца праз гадзіну пасля заходу (акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін). Дазваляецца здабыча птушак любога полу і ўзросту ружэйным спосабам толькі з засады.

У гэты ж перыяд і час сутак будзе адкрыта паляванне на крыжанку (крякву), чарнець чырвонагаловую і хахлатую, чырка-траскунка і чырка-свістунка. Здабываць дазваляецца толькі самцоў, якія падселі або падляцелі да падсадной качкі або пудзіла.

З 7 красавіка па 13 мая будзе дазволена паляваць на самцоў вальдшнэпа з 18 да 22 гадзін ружэйным спосабам з засады. Здабыча самак у гэты перыяд забаронена. Паляванне дазволена з гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў са шротам. Для пошуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр’еры, таксы, выжлы, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі.

Таксама нагадваем, што ў перыяд забароны на выкарыстанне маламерных суднаў у рыбалоўных угоддзях у вясновы сезон палявання паляўнічым дазваляецца выкарыстоўваць маламерныя суды без рухавікоў для ўстаноўкі і зняцця падсадных качак, профіляў, чучалаў і падняцця здабытай дзічыны. У іншых выпадках выкарыстоўваць маламерные судны забараняецца.

За парушэнне правілаў палявання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічыняў, у тым ліку з канфіскацыяй стрэльбаў і іншых прыладаў палявання.

Аляксандар ЖАЛЯЗНОЎ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *