“Здаровы лад жыцця” ў Раклевічах

Спорт і турызм

17 лютага 2018 года на базе Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы адбылося спартыўнае свята “Разам за здаровы лад жыцця” да Дня абаронцаў Айчыны.

Удзел у ім прынялі працаўнікі КСУП “Русь-Агра”, навучэнцы, жыхары і госці аграгарадка Раклевічы, настаўнікі ўстановы адукацыі.

Асобна спаборнічалі дзеці, падлеткі і дарослыя.

Спартыўны азарт, медалі і прызы натхнялі ўдзельнікаў на лепшыя вынікі. У турніры “Снежны снайпер” сярод дарослых пераможцамі сталі Валерый Каліноўскі, Аляксандр Ганчарык, Вадзім Царык. Сярод дзяцей і падлеткаў лепшымі былі Вераніка Сіманенка, Дар’я Кучынская, Анастасія Лупік.

Спатрэбілася нямала часу, каб выявіць пераможцаў у турніры па настольным тэнісе. Сярод дарослых лідарства адразу захапіў Мікалай Вішнарэўскі і на працягу ўсяго першынства толькі перамагаў сапернікаў. Другое месца заняў Аляксандр Васюкевіч, а бронзавым прызерам стаў Вадзім Царык.

Сярод  дзяцей і падлеткаў не было роўных Уладзіславу Маложыну, другім стаў Аляксандр Басай, трэцім – Кірыл Дзіцэвіч.

Толькі дадатковыя выстралы дазволілі выявіць пераможцаў па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Лепшым і тут стаў Валерый Каліноўскі.

Спартыўныя гульні і эстафеты, якія дапоўнілі свята, прынеслі бадзёры настрой усім удзельнікам.

Вадзім ЦАРЫК,

намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Русь-Агра”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *