У санаторый – па здароўе

Падзеі

Санаторна-курортнае лячэнне

Сістэма санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення Гродзенскай вобласці — гэта 9 санаторыяў, 1 дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр і 22 стацыянарныя аздараўленчыя лагеры агульнай койка-магутнасцю 6810 месцаў. Чатыры санаторыі (“Радон”, “Альфа Радон”, “Парэчча”, ДРАЦ “Лясная паляна”) маюць уласныя крыніцы мінеральнай вады, якая выкарыстоўваецца ў лячэнні і аздараўленні адпачывальнікаў.

У 2016 годзе ўсе санаторыі прайшлі дзяржаўную пераатэстацыю. Па яе выніках санаторыі “Радон” і “Азёрны” атрымалі вышэйшую катэгорыю. Астатнія санаторыі пацвердзілі свой статус.

Роля санаторыяў у экспарце турыстычных паслуг

Паказальным для санаторыяў вобласці быў 2016 год, калі рэзка ўзраслі аб’ёмы продажаў пуцёвак замежным грамадзянам. Колькасць прададзеных пуцёвак тады ўзрасла на 73%, а тэмп росту выручкі склаў 200,3%. Доля экспарту санаторных паслуг у агульным паказчыку экспарту турыстычных паслуг дасягнула 70%. Сістэме санаторна-курортнага лячэння вобласці ўдалося і ў 2017 годзе павысіць гэтыя паказчыкі. Гэтаму ў пэўнай меры спрыяла і падпісанне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №318 “Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян”, дзякуючы чаму санаторыі “Нёман 72” і “Жамчужына” апынуліся ў бязвізавай зоне. З нязначным перыядам (5 дзён) бязвізавага знаходжання замежных грамадзян ім санаторыямі аказваліся ў асноўным гасцінічныя паслугі, аднак гэта не перашкодзіла павялічыць тэмп росту экспарту паслуг на 130%. 26 снежня 2017 года падпісаны Указ Прэзідэнта №462 “Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян”, у адпаведнасці з якім тэрмін бязвізавага знаходжання замежнікаў павялічаны да 10 дзён, а тэрыторыя “бязвіза” павялічана да ўсяго Гродзенскага раёна. Гэта значыць, што цяпер у гэтую зону далучыліся яшчэ два нашыя санаторыі “Парэчча” і “Азёрны”.

Летняя аздараўленчая кампанія

У 2017 годзе арганізавана 880 лагераў, у якіх аздаравіліся 48841 дзіця ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў (104,2% плана). У лагерах з кругласутачным знаходжаннем — 23,2 тысячы дзяцей.

Функцыянавалі 22 кругласутачныя аздараўленчыя лагеры, усе запаўняліся практычна поўнасцю ў 4 змены. Працэнт ахопу аздараўленнем у гэтым годзе ў нашай вобласці ўжо складае 44,1%.

Укаранёны новыя формы арганізацыі лагераў (у школах, у маляўнічых месцах).

У 2018 годзе плануецца павялічыць аб’ём ахопу дзяцей для аздараўлення ад 6 да 18 гадоў у пазасезонны перыяд да 8000 на працягу міжсезонных канікул, у летні перыяд — да 60000 дзяцей.

Анатоль ГАНЧАР,
начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва

 

Стоит почитать:

Бешенство неизлечимо

Калі замучыў герпес

Ліхаманка ў дзяцей



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *