У Дзятлаўскай акрузе – новы благачынны

Падзеі

Апошнія дні мінулага года сталі знакавымі для многіх праваслаўных вернікаў Дзятлава. У храм Праабражэння Гасподня прызначаны новы свяшчэннаслужыцель, які адначасова з гэтым стаў благачынным Дзятлаўскай акругі. Іерэй Іаан Кісель змяніў на гэтай пасадзе пратаіерэя Мікалая Пінчука.


Распараджэнне служыць у Дзятлаве новы святар атрымаў 25 снежня ад правячага архірэя Навагрудскай епархіі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. Святар Іаан Кісель будзе служыць у храме Праабражэння Гасподня горада Дзятлава і ў храме ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла вёскі Вензавец. Да прызначэння благачынным Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан апякаў патрэбы вернікаў і здзяйсняў набажэнствы ў храме вёсак Руда-Яварская, Вензавец, Горка Дзятлаўскага благачыння, а таксама вёскі Пасінічы Слонімскай царкоўнай акругі.
Набажэнствы ў храме Праабражэння Гасподня ў горадзе Дзятлаве будуць праходзіць ў святочныя і нядзельныя дні ў 7 гадзін 30 хвілін.
Ігар ЗІНЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *