У Дзятлаве прайшоў турнір па валейболе на кубак Навагрудскай епархіі

Спорт і турызм

На базе гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў турнір па валейболе сярод дзяўчынак на кубак Навагрудскай Епархіі.

У спартыўных спаборніцтвах прымалі ўдзел 8 каманд, яны былі падзелены на дзве групы (гулялі па Алімпійскай сістэме).

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама і благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі Навагрудскай епархіі.

Урачыста павітаў удзельнікаў спаборніцтваў галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда. Поспехаў у гульні пажадалі дзяўчынкам благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус.

Для ўзнагароджання пераможцаў Іерэй Іаан Кісель прывёз кубак Навагрудскай Епархіі; аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама падрыхтаваў граматы для каманд, якія зоймуць прызавыя месцы.

Пераможцам турніру і ўладальнікам кубка стала каманда Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другімі сталі дзяўчынкі Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэцяе месца ў каманды гімназіі № 1 горада Дзятлава.

 

Пасля таварыскага матчу для дзяўчынак быў арганізаваны салодкі стол, за якім яны змаглі пагутарыць са святарамі і начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталляй Белаус на духоўныя тэмы.

Тэкст і фота Вольгі ЮШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *