Кніжная спадчына Францыска Скарыны

Падзеі

У гісторыі кожнага народа ёсць людзі-першаадкрывальнікі, людзі-вяршыні, на якіх раўняюцца наступныя пакаленні. Такім чалавекам быў і вялікі беларускі асветнік Францыск Скарына. Мы сустракаем гэтае імя ў працах па гісторыі філасофіі, права, беларускай літаратуры, мовы, выяўленчага мастацтва, медыцыны і, вядома ж, кнігадрукавання. Першыя кнігі, выдадзеныя Францыскам Скарынам, з’яўляюцца нацыянальным здабыткам. А сам першадрукар стаў адным з сімвалаў Беларусі.

Напрыканцы мінулага года ў фонд Дзятлаўскай раённай бібліятэкі паступіла 17 экзэмпляраў кніг у падарунак ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэта кнігі з факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У яго склад увайшлі “Кніга Іесуса, сына Наво”, “Кніга суддзяў Ізраілевых”, “Псалтыр”, “Кніга мудрасці Божай”, “Апостал”, “Малая падарожная кніжка”. Выданне раскрывае шляхі вяртання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны ў Беларусь, паказвае вопыт яе ўвядзення ў навуковы і грамадскі ўжытак, дасягненні ў факсімільным і віртуальным узнаўленні. Яно завяршае сабой першае поўнае факсімільнае выданне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.

Марына ЛАПУШКА,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *