Неафіцыйная сталіца беларускіх татараў адзначыла юбілейную дату

Падзеі

Неафіцыйная сталіца беларускіх татараў горад Іўе  4 лістапада шырока адзначыла юбілейную дату  беларуска-татарскай гісторыі – 620-годдзе масавага перасялення  ў Вялікае Княства Літоўскае.

Яны за шэсць стагоддзяў страцілі сваю мову, сваю культуру. Аднак захавалі веру – 6 стагоддзяў маленькім астроўком трымаецца іслам сярод хрысціянскага  свету.

Менавіта вера сабрала на іх свята гасцей. Прыехалі аднаверцы з усяе Беларусі, з Польшчы. Разам з землякамі адзначаў вялікую дату муфцій Беларусі, які нарадзіўся і вырас у нашым горадзе, — Абу Бекір Шабановіч.

Павіншаваць іўеўчан-мусульман,  правесці з імі святочны намаз прыехалі  пасол Турцыі ў Рэспубліцы Беларусь пані Нілвана Дарама і пасол Палесціны ў Рэспубліцы Беларусь Халед Арыкат, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч Маркевіч.

Госці горада мелі сустрэчу са старшынёй Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Іванавічам Булаком, наведалі  музей нацыянальных культур, сфатаграфавалічя ля візіткі огорада – памятнага знака верацярпімасці, талерантнасці і згоды іўеўчан розных веравызнанняў, здзейснілі экскурсію па гораду  з наведваннем  хрысціянскіх храмаў, уклалі кветкі да помніка ў гонар воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, а затым адправіліся на богаслужэнне ў іўеўскую мячэць.

Іўеўчане і госці горада наведалі татарскія могілкі (мізар).

У Цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся канцэрт татарскага ансамбля “Лейсан” і лепшых творчых калектываў Іўеўскага раёна.
Іўеўскі край


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *