Фестывалі, святы, конкурсы

Культура і адпачынак

30 кастрычніка на сцэне Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў адбудзецца традыцыйны раённы злёт маладых спецыялістаў “Будучыню Радзімы будаваць маладым!”. У праграме мерапрыемства: сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна, творчыя конкурсы і канцэртныя праграмы, уручэнне падарункаў, выставы работ таленавітай моладзі раёна.
Пачатак у 14 гадзін.

2 лістапада ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа пройдзе трэці канцэрт у рамках IV Міжнароднага свята арганнай музыкі “Арганы Еўропы гучаць у Гродне”. Перад слухачамі выступіць італьянскі арганіст Эніа Камінэцці.
Пачатак у 19 гадзін.

3 лістапада ў актавай зале Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя будзе праводзіцца Дзень прызыўніка — урачыстая адпраўка ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прызыўнікоў раёна.
Пачатак у 11 гадзін.

3 лістапада ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбудзецца канцэрт “Стагоддзяў злучальная нітка”, прысвечаны 100-годдзю з Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. У святочным канцэрце прымуць удзел артысты эстрады, харавыя і танцавальныя калектывы горада Гродна.
Пачатак у 16 гадзін.

З 4 па 7 лістапада ў горадзе Гродне і раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Святочныя мерапрыемствы прысвечаны падзеям нашай гісторыі.

4 лістапада ў Цэнтры культуры аграгарадка Індура Гродзенскага раёна адбудзецца “Свята беларускай лялькі”. У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне, выстава-кірмаш лялек, гульнявая праграма, майстар-клас па вырабе лялек, канцэртная.
Пачатак у 13 гадзін.

4 лістапада на плошчы горада Іўя адбудзецца свята татараў-мусульман “У міры і згодзе 620 гадоў. Гістарычныя лёсы татараў-мусульман Іўя”.
Пачатак у 11 гадзін.

5 лістапада Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры запрашае на выставу калекцыйнага матэрыялу народнага клуба калекцыянераў “Скарабей”, прысвечаную Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. На выставе будуць прадстаўлены этнічныя рэчы, прадметы з нумізматычных (манеты), фалерыстычных (значкі, медалі), філатэлістычных (паштовыя маркі, паштоўкі, канверты) і многіх іншых калекцый. Кожны жадаючы зможа не толькі купіць, але і абмяняць калекцыйны матэрыял.
Пачатак у 9 гадзін.

А. МІКАЛАЕВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *