Падаткі на нерухомасць: плацім своечасова

Падзеі

Упраўленне па рабоце з плацельшчыкамі Дзятлаўскага раёна інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне нагадвае плацельшчыкам пра тое, што неабходна своечасова заплаціць падатак на нерухомасць і плацяжы за зямлю. Не адкладвайце гэта на апошнія дні.

Сумы падаткаў і арэнднай платы, якія паступілі ў бюджэт, дазваляюць дзяржаве забяспечыць своечасовае фінансаванне расходаў на ахову здароўя, адукацыю, утрыманне дзіцячых дашкольных установаў, расходаў на добраўпарадкаванне тэрыторый і іншыя патрэбы.

Заплаціць падаткі можна наяўнымі грашовымі сродкамі ў аддзяленнях банка і паштовай сувязі, а таксама безнаяўным спосабам, выкарыстоўваючы банкаўскую картку, з дапамогай плацежна-даведачных тэрміналаў РУП “Белпошта” і інфакіёскаў ААТ “Беларусбанк”, а таксама праз інтэрнэт-банкінг.

Інфармацыю пра сумы падаткаў, якія неабходна заплаціць, уліковы нумар плацельшчыка, разліковыя рахункі, на якія залічваюцца ўказаныя плацяжы, грамадзяне – уласнікі аб’ектаў нерухомасці і зямельных участкаў могуць атрымаць па тэлефонах: 2-42-51, 2-42-50.

Т. КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі Дзятлаўскага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *