Кніжныя навінкі

Падзеі

Новыя кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў прапануе Дзятлаўская дзіцячая бібліятэка.

У кнізе Ганны Скаржынскай “Надзейка-чарадзейка” сабраны цікавыя і арыгінальныя казкі, якія вучаць мудрасці, дабрыні, справядлівасці, павазе да старэйшых, любові да Радзімы.

Калі вы адправіцеся з галоўным героем кнігі “Прыгоды Васі Лайдачкіна” Генадзя Аўласенкі ў захапляльнае падарожжа, то пабываеце ў незвычайных казачных краінах, у царстве грыбоў, у краіне шкодных звычак.
Асуджэнне крывадушша і фальшу, п’янства, здрады; складаныя адносіны паміж бацькамі і дзецьмі, пошукі шчасця і кахання – пра ўсё гэта ў кнізе “Ці так жывём?” Фёдара Палачаніна.

У кнігу Івана Муравейкі “Дарога без прыпынку” ўвайшлі вершы пра дзіцячыя і юнацкія гады пісьменніка, апавяданні, сатырычныя творы.

М. ЛАПУШКА,
бібліятэкар Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *