Акцыя “Моладзь за бяспеку”

Здарэнні і бяспека

25 верасня стартавала рэспубліканская акцыя МНС “Моладзь за бяспеку”, прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных. Яна адзначае свой 16-ы дзень нараджэння. Акцыя будзе доўжыцца да 14 кастрычніка і пройдзе ў тры этапы.

На першым этапе з 25 па 30 верасня маладыя ратаўнікі-пажарныя па эгідай раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях акажуць шэфскую дабрачынную дапамогу асобным катэгорыям грамадзян. Работнікі МНС разам з актывістамі дапамогуць шматдзетным сем’ям, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянерам, якія жывуць адзінока, у розных бытавых пытаннях (устаноўка пажарнага апавяшчальніка, нарыхтоўка дроваў, уборка тэрыторыі, невялікі рамонт печаў).

На другім этапе з 2 па 6 кастрычніка работнікі МНС і актывісты моладзевай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных выедуць з навучальна-забаўляльнай праграмай у агульнаадукацыйныя ўстановы, сацыяльныя прытулкі, дамы-інтэрнаты і правядуць з дзецьмі віктарыны, конкурсы, раскажуць аб дзейнасці Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных, правядуць прэзентацыю часопіса “Юны ратаўнік”.

Трэці этап — з 10 па 14 кастрычніка — прадугледжвае масавае мерапрыемства з запрашэннем работнікаў установаў культуры, разлічана на розныя мэтавыя групы. У праграме мерапрыемства — прэзентацыя моладзевай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных і часопіса “Юны ратаўнік”. Дадзенае мерапрыемства плануецца правесці ў будынку Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава. Запрашаю ўсіх прыняць актыўны ўдзел у правядзенні акцыі.

Д. БОБІН,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *