На асаблівым кантролі — асуджаныя

Здарэнні і бяспека

З 10 па 14 жніўня ў Дзятлаўскім раёне супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама і папраўчай калоніі-пасялення №26 праводзілі прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах да асобаў, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі дзятлаўскай міліцыі.

У гэты час быў узмоцнены кантроль над асуджанымі на абмежаванне волі і над тымі, у каго ёсць адтэрміноўка выканання пакарання. Таксама быў павышаны кантроль над асобамі, якія знаходзяцца пад прэвентыўным наглядам.

За час прафілактыкі адзін асуджаны атрымаў вымову за парушэнне парадку, адзін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне абмежаванняў, якія ўстаноўлены прэвентыўным наглядам. Асобы, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, на тэрыторыі раёна злачынстваў не ўчынялі.

В. ІНДУРА,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *