Жыхарцы аграгарадка Вензавец за знаходжанне дачкі на вуліцы а 12 гадзіне ночы давядзецца заплаціць штраф

Падзеі

Позна дзецям гуляць нельга

Праблема становіцца асабліва актуальнай у час канікулаў і дзяржаўных святаў, калі падлеткі без суправаджэння дарослых гуляюць да ночы. Норма заканадаўства, якая абмяжоўвае да 23 гадзін вечара час знаходжання дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў на двары, уведзена, каб абараніць непаўналетніх ад супрацьпраўных замахаў і небяспекі. Пра гэта патрабаванне ведаюць і дарослыя, і дзеці, але не ўсе яго выконваюць. Калі дзіця затрымліваецца ў сяброў ці родных доўга, можна папрасіць, каб хто-небудзь з дарослых праводзіў яго дахаты або патэлефанаваць бацькам, каб забралі яго. На жаль, так адбываецца не заўжды, таму на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама часта выклікаюць юных парушальнікаў і іх бацькоў, на якіх міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы.

На гэты раз папярэдзілі аб недапушчэнні падобных парушэнняў у далейшым маці непаўналетняга жыхара горада Дзятлава, які пасля 23 гадзін знаходзіўся на вуліцы Слонімскай. Маці жыхаркі аграгарадка Вензавец за знаходжанне дачкі на вуліцы Цэнтральнай а 12 гадзіне ночы давядзецца заплаціць штраф у памеры адной базавай велічыні. Калі парушальнікі паўторна спозняцца дахаты на працягу года, іх бацькоў чакаюць штрафы ад 2 да 5 базавых велічыняў.

А. ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

С. ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама

В. ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама

І. СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты «Перамога», член камісіі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *