«Лета-2017» — яркае і творчае

Падзеі

Летні адпачынак дзяцей у наш час — гэта не толькі аздараўленне, а і выдатная магчымасць для творчага, духоўнага, інтэлектуальнага развіцця асобы. Для таго, каб летнія канікулы хлопчыкаў і дзяўчынак Дзятлаўшчыны былі насычаныя, багатыя на падзеі і сустрэчы, клубныя ўстановы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці актыўна ўключыліся ў раённы праект «Лета-2017».

Ва ўсіх клубах для наведвальнікаў дзіцячых аздараўленчых летнікаў у рамках праекта ладзяцца забаўляльныя мерапрыемствы. Так, для дзятвы з летнікаў «Усмешка» і «Сяброўства» (сярэдніх школаў №3 і №1 горада Дзятлава) былі праведзены забаўляльна-цыркавая праграма «Сябруюць дзеці ўсёй Зямлі», ваенна-інтэрактыўная гульня «Лазер таг», тэатралізавана-забаўляльная дзея «Свята марожанага», мітынг-рэквіем «Часоў непарыўная повязь», сюжэтна-забаўляльная праграма «Ура! Канікулы».

Наведвальнікі аздараўленчага летніка «Эколаг», летніка працы і адпачынку і палатачнага летніка «Алімпіец» Гезгалаўскай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі творчага вечара В. Хрышчановіч «Жыве пісьменнік на маёй зямлі», забаўляльнай праграмы «Пацешны вэрхал», танцавальна-забаўляльнай праграмы «Вясёлая тусовачка», дзіцячага свята «Троіцкія забаўкі».

Завіталі артысты і ў аздараўленчы летнік «Весяльчак» Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Тут ладзілі свята «Мы сустракаем лета», інтэрактыўна-пазнавальную праграму «Па станцыях жыцця Вячаслава Адамчыка» (сумесна са школай), гульнёвую праграму «Адгадай мелодыю».

У Вензавецкі дзіцячы сад-сярэднюю школу, дзе функцыянуе летнік «Летняя акварэлька», завіталі дыскатэка JustDanceNow, Свята касцоў, праграма «Свята дзяцінства — гэта ты і я», танцавальна-гульнёвая дзея «Летняя пара».

Для наведвальнікаў аздараўленчага летніка «Летняя казка» Наваельнянскай сярэдняй школы ладзіліся забаўляльная праграма «У гасцях у Балбатушкі і Канапушкі», святы «Прывітанне, лета!», «Свята вышыванкі».

Работа ў рамках раённага праекта «Лета-2017» поўнасцю адпавядае патрабаванням і задачам, якія былі пастаўлены перад работнікамі культуры, якія працуюць у час канікулаў з дзецьмі. Навучэнцы з задавальненнем наведваюць падрыхтаваныя для іх мерапрыемствы, актыўна ўдзельнічаюць у гульнях, эстафетах, конкурсах. Гэта дапамагае выяўляць і развіваць творчыя здольнасці дзяцей.

М. ЛУКІЯНЕЦ,

загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *