12 ліпеня ў аграгарадку Вензавец з 11.00 да 13.00 будзе праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы хваробаў сістэмы кровазвароту “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск” пад дэвізам “Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!”
Мэтай акцыі з’яўляецца павышэнне інфармацыйнай адукаванасці жыхароў раёна па пытаннях прафілактыкі хваробаў сістэмы кровазвароту, фарміраванне навыкаў кантролю артэрыяльнага ціску і правілаў вядзення здаровага ладу жыцця.
У час акцыі ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць памераць артэрыяльны ціск, даведацца свой індэкс масы цела, атрымаць кансультацыю спецыялістаў па правільнай методыцы яго вымярэння і прафілактыцы захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама задаць пытанні, якія цікавяць, па праблеме артэрыяльнай гіпертэнзіі.
Месца правядзення: магазін аграгарадка Вензавец, КСУП “Вензавец”.
Запрашаем да ўдзелу ў акцыі.
Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены, эпідэміялогіі
Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца