Купалле — ад краю да краю. Купалле — культурная залацінка Беларусі

Падзеі

Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі – на берагах рэк і азёр – святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб’ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні.

Убачыць Купалле можна ў самых розных мясцовасцях Беларусі, але ёсць і найбольш вядомыя, масавыя гулянні.

Самае маштабнае свята «Купалле» – «Александрыя збірае сяброў» – праходзіць у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. За некалькі гадоў яно стала сапраўдным брэндам краіны: сюды прыязджаюць шматлікія госці не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і іншых краін свету.    Кульмінацыяй свята ў Александрыі стане паказ «Купальскі сон».

У Мінску купальскія святы праводзяцца ў Лошыцкім парку, Цэнтральным батанічным садзе, заапарку.

Убачыць традыцыі і пачуць аўтэнтычныя купальскія песні розных мясцовасцей можна ў вёсцы Івесь на беразе возера Шо Глыбоцкага раёна, дзе праходзіць унікальнае свята абрадавага фальклору «Купалле Паазер’я». Сюды збіраюцца калектывы, якія выконваюць старадаўнія напевы ў традыцыйнай манеры.Купалле адзначаюць па ўсёй Беларусі. Напрыклад, арыгінальнае свята з абыходам двароў і гульнямі на старадаўнім замчышчы праводзяць жыхары пасёлка Ракаў Валожынскага раёна, свае фэсты ёсць у Тураве Жыткавіцкага раёна, Лепелі, Мядзелі, Слуцку, Заслаўі…

Крыніца



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *