Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» пры падтрымцы Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея праводзіць выставу-конкурс «Велікодная радасць». У конкурснай праграме ўдзельнічаюць школьнікі раёна, аб’яднанні па інтарэсам і арганізацыі Дзятлаўшчыны. Пераможцы будуць вызначаны ў намінацыях «Велікодная кампазіцыя», «Велікодны куліч», «Велікоднае фота», «Велікодны малюнак». Пераможцы і прызёры атрымаюць памятныя падарункі ад раённай моладзевай арганізацыі.
Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК
Больш падрабязна чытайце ў газеце «Перамога»