У суботніку прынялі ўдзел грамадскія аб’яднанні Дзятлаўшчыны

Падзеі

22 красавіка на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна пройдзе рэспубліканскі суботнік, cкіраваны на навядзенне парадку на зямлі.

На працягу працоўнага тыдня, які папярэднічае суботніку, шэраг арганізацый раёна ўжо пачаў працу па добраўпарадкаванні. Сёння эстафету прынялі грамадскія аб’яднанні раёна: БРСМ, “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”. Сумеснымі намаганнямі прывялі ў належны стан тэрыторыю вакол помнікаў воінам-інтэрнацыяналістам і І.Ю. Філідовічу ў Дзятлаве.

Тэкст і фота І. КАМАРОВАЙ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *