Службы занятасці праводзяць актыўную работу па садзейнічанні ў працаўладкаванні

Падзеі

Аб гэтым заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч па выніках прыёму грамадзян у Пінску, перадала карэспандэнт БЕЛТА.

«Акцэнт сённяшняга прыёму — на працаўладкаванні. Я хачу адзначыць, што службы занятасці даволі актыўна праводзяць гэту работу: заўсёды дзверы адкрыты, спецыялісты гатовы пракансультаваць, прадаставіць адпаведныя кваліфікацыі работніка вакансіі. Укараняецца шмат новых механізмаў. Праводзяцца кірмашы вакансій, прамыя тэлефонныя лініі, арганізуюцца кансультацыйныя пункты. Гэтыя інструменты накіраваны на інфармаванне грамадзян, якія хочуць і могуць працаваць. Сёння такая работа праводзіцца па ўсёй краіне», — падкрэсліла Ірына Касцевіч.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *