Паабяцала выправіць сітуацыю

Падзеі

У камісіі па справах непаўналетніх

На адрас камісіі па справах непаўналетніх паступіла хадайніцтва з Баранавіцкага ліцэя. Там вучыцца падлетак з Дзятлаўшчыны, якога маці гадуе адна. Адміністрацыя навучальнай установы паведамляе, што хлопец мае запазычанасці па аплаце за інтэрнат, пазычае грошы ў майстра і не вяртае, у яго няма прадуктаў харчавання. Нядаўна падлетак прыехаў дахаты на выхадныя, а на зяняткі не змог вярнуцца з-за адсутнасці грошай.

Маці хлопца выклікалі на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама, але першы раз жанчына не прыйшла. Пагутарыць з ёю змаглі толькі на наступным пасяджэнні камісіі. Здаецца, маці была здзіўлена, што ў сына ёсць запазычанасці. Гэтаму ёсць аб’ектыўныя прычыны: на бацькоўскія сходы ў ліцэй яна не ездзіла, майстру не тэлефанавала, не цікавілася пра жыццё і вучобу сына. Жанчына пераконвала прысутных, што грошы хлопцу дае, а прадукты харчавання з дому ён не хоча браць.

Старшыня сельвыканкама пацвердзіў, што ў сям’і ёсць грошы, аднак маці не ўмее імі правільна распараджацца, адсюль і праблемы.

Жанчына паабяцала з’ездзіць у Баранавічы і разабрацца з сітуацыяй. Яе пад роспіс азнаёмілі з патрабаваннямі Дэкрэта №18. Папярэдзілі, што, калі сітуацыя не выправіцца, сына прызнаюць маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

А. ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

С. ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама

В. ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама

І. СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты «Перамога», член камісіі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *