Графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па навучальных прадметах у 2017 годзе

Падзеі

Устаноўлены графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па навучальных прадметах у 2017 годзе. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе ў наступныя дні: — беларуская мова — 12 чэрвеня, панядзелак; — руская мова — 14 чэрвеня, серада; — грамадазнаўства — 16 чэрвеня, пятніца; — матэматыка — 18 чэрвеня, нядзеля; — біялогія — 20 чэрвеня, аўторак; — замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 22 чэрвеня, чацвер; — хімія — 24 чэрвеня, субота; — фізіка — 26 чэрвеня, панядзелак; — гісторыя Беларусі — 28 чэрвеня, серада; — геаграфія — 30 чэрвеня, пятніца; — сусветная гісторыя (навейшы час) — 2 ліпеня, нядзеля. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ можна з 30 красавіка па 3 чэрвеня, час работы пунктаў рэгістрацыі — з 9.00 да 19.00, у суботнія дні (13 і 27 мая) — з 9.00 да 18.00. Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні — 11.00. Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 10 ліпеня, у БДУ (рэзервовыя дні) — з 13 ліпеня. Графік устаноўлены пастановай Міністэрства адукацыі ад 31 сакавіка 2017 года нумар 29а. У пастанове змешчаны пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама пунктамі правядзення ЦТ. У рэзервовыя дні ЦТ будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *