Даражае мабільная сувязь Velcom

Падзеі

З 12 красавіка аператар Velcom павышае тарыфы на паслугі сувязі. Павелічэнне кошту складзе 9% і закране званкі, абаненцкую плату, SMS, MMS, інтэрнэт-тарыфы, тарыфы на зыходныя міжнародныя званкі,  спецыяльныя і некаторыя дадатковыя паслугі. Змяненні не закрануць абанентаў тарыфных планаў “Сацыяльны” і “Пенсійны”. Абаненцкая плата, кошт зыходных выклікаў на стацыянарныя нумары і ў сетцы мабільных аператараў застануцца ранейшымі. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце кампаніі.

Т. КАРЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *