Шашкі і шахматы

Спорт і турызм

Чэмпіёны раёна – Юрый Чайкоўскі і Андрэй Лявончык.

Завяршыліся чэмпіянаты раёна па шашках і шахматах.

Спаборніцтва шашыстаў прайшло прадказальна. Фаварыты турніру са старта кандыдаты ў майстры спорту Юрый Чайкоўскі і Мікалай Венславоўскі пераканальна пацвердзілі свой узровень. Невялікую інтрыгу складала толькі пытанне, хто з іх будзе першы. Першым стаў Юрый Чайкоўскі, які набраў 16,5 ачка. У Мікалая Венславоўскага – 13 ачкоў. Бронзавы прызёр – Мірон Шмыгіра, на яго рахунку 11,5 ачка.

А вось у саперніцтве шахматыстаў інтрыга жыла і добра пачувалася да самага апошняга тура. Лідзіраваў, набраўшы 5,5 ачка, Уладзімір Літвін. Андрэй Лявончык адставаў на многа, на цэлае ачко. Але! Але ў апошнім туры названым сапернікам належала сустрэцца ў асабістым супрацьстаянні. У. Літвіна задавольвала нічыя. А. Лявончыка – толькі перамога (тады, дагнаўшы лідара па ачках, А. Лявончык апярэджваў яго за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы). І Андрэй Лявончык выдаў максімум – перамогу! Ён – чэмпіён раёна 2017 года. Бронзавым прызёрам, набраўшы 5 ачкоў) стаў Яўген Кананкоў.

У. НІКІПОРЧЫК,

галоўны суддзя турніру



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *