Калі ласка, на каток!

Падзеі

Усталявалася марознае надвор’е. Аматары актыўнага ладу жыцця нарэшце могуць выйсці на лёд. З 6 студзеня 2017 года ў Дзятлаве працуе хакейная пляцоўка.

Гадзіна на лёдзе для наведвальнікаў, якія прыйшлі пакатацца з уласнымі канькамі, каштуе 1 рубель за гадзіну, а выхад на лёд з канькамі, узятымі напракат, каштуе 2 рублі за гадзіну. Аднак, калі збіраецеся браць канькі напракат, вазьміце з сабой дакумент, які пацвярджае вашу асобу, бо без яго канькі не атрымаеце.

2

Штодзень з 10 да 21 гадзіны вас чакаюць на хакейнай пляцоўцы. Арганізаваныя групы з трэнерам-выкладчыкам займаюцца бясплатна з 10 да 17 гадзін. У праграме работы катка запланавана музычнае суправаджэнне. Музыка будзе гучаць па буднях з 18 да 21 гадзіны, па выхадных — з 15 да 21 гадзіны. Трэніроўкі дзіцячай хакейнай каманды будуць праходзіць у будні з 15 да 17 гадзін, у суботу і нядзелю — з 11 да 13 гадзін. Трэніроўкі дарослай хакейнай каманды ў будні ладзяцца з 21 гадзіны да 22.30, у суботу і нядзелю — з 15 да 17 гадзін. Аднак арганізатары пакідаюць за сабой права ўносіць змены ў рэжым работы катка.

Д. ЁДА,
намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *