Марафон ведаў гісторыі вайны

Падзеі

1 верасня на ўрачыстых лінейках ва ўсіх школах  Гродзеншчыны стартуе марафон ведаў гісторыі вайны. Ён пройдзе на працягу вучэбнага года пад дэвізам “Хвіліны памяці лічачы, родны мой край я вывучаю і кнігі пра вайну чытаю”.
У межах марафона прынята рашэнне шосты школьны дзень прысвяціць экскурсіям па родным краі, “жывому” чытанню кніг пра вайну, актыўным адносінам з пакаленнем пераможцаў, працоўным дэсантам па навядзенні парадку ля помнікаў і абеліскаў воінскай славы.
Фінал урачыстай часткі школьных лінеек завершыцца флэшмобам “Маё пасланне роднай краіне”, а ва ўсіх школах прынёманскага краю ў неба ўзнімуцца тысячы рознакаляровых шароў з сімвалам міру і запаветным пасланнем сваёй любімай краіне ў Дзень ведаў.
Сапраўдным падарункам ад Гродзенскай абласной арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” першакласнікам горада Гродна, якія нарадзіліся ў Дзень ведаў, стане арыгінальная анімацыйная экскурсія па “гістарычным маршруце” па месцах баявой славы, які курсіруе ў рамках праекта жаночай арганізацыі Гродзеншчыны “Памяць у граніце”. Яе рыхтуюць актывісты жаночай аргінізацыі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Імяніннікі ў падарунак атрымаюць кнігі пра вайну, кожнага чакаюць сюрпрызы, якія арганізатары “гістарычнага маршрута” трымаюць у вялікім сакрэце.
Свята стане сапраўдным духоўным адзінствам трох пакаленняў: пераможцаў, пакаленняў сучаснага і будучага Гродзеншчыны.
С. ГРЫШЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *