Абралі дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу ад Дзятлаўскага раёна

Падзеі

Імі сталі 12 прадстаўнікоў улады і працоўных калектываў.

Перспектывы развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку дэлегаты пятага Усебеларускага народнага сходу павінны абмеркаваць 22-23 чэрвеня.  На Дзятлаўшчыне 293 упаўнаважаныя з розных арганізацый і прадпрыемстваў сабраліся ў зале раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, каб адкрытым галасаваннем падтрымаць кандыдатуры тых, каго вылучылі ў калектывах і аб’яднаннях. На мерапрыемстве прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Ермантовіч і старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Валерый Саўко.

IMG_5610 IMG_5628 IMG_5702

Пасля абрання прэзідыума сходу ўпаўнаважаных перад прысутнымі з дакладам аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2011-2015 гады выступіў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Крахмальчык.

— Сёння мы выбіраем ад нашага Дзятлаўскага раёна дэлегатаў на пяты Усебеларускі народны сход, якія павінны дастойна і з гонарам прадставіць Дзятлаўшчыну на гэтым важным форуме, – падвёў вынік выступлення кіраўнік раёна. – І мы ўпэўнены ў тым, што пяты Ўсебеларускі народны сход, яго рашэнні стануць важнай вехай на шляху нашага паступальнага руху наперад, да стабільнасці і росквіту роднай Беларусі.

Прысутных упаўнаважаных азнаёмілі з кандыдатурамі дэлегатаў, прапанаваных для ўдзелу ў V Усебеларускім народным сходзе. Большасцю галасоў спіс удзельнікаў быў зацверджаны.

Такім чынам, Дзятлаўскі раён на сходзе прадставяць 12 дэлегатаў: дырэктар КУП “Дзятлаўскае ПМС” В. У. Адамчык, начальнік аддзела продажаў ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” І. Ф. Гузень, дырэктар ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” А. М. Дубовік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л. А. Ермантовіч, начальнік фінансавага аддзела Дзятлаўскага райвыканкама І. Д. Жэгала, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. Крахмальчык, старшыня СВК “Граніт-Агра” С. С. Мазур, старшыня Дзятлаўскага сельскага Савета дэпутатаў А. В. Маркушэўскі, настаўніца Казлоўшчынскай сярэдняй школы А. І. Пякарская, загадчыца Раклевіцкага ФАПа Л. І. Савасцюк, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў В. І. Саўко, галоўны заатэхнік СВК “Хвінявічы” М. С. Слушко.

Н. СТУПЧЫК

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *