Адказы на пытанні, якія хвалююць дзятлаўчан

Падзеі

У час правядзення Адзінага дня інфармавання насельніцтва, які праходзіў у сакавіку 2016 года ў Дзятлаўскім раёне, паступілі наступныя пытанні.

Пытанне: які алгарытм праходжання медыцынскай вадзіцельскай камісіі?

Адказ намесніка галоўнага доктара па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі УАЗ “Дзятлаўская ЦРБ” У. Калодкі: мэта праходжання камісіі – вызначыць прыгоднасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі. Дакументы, неабходныя для праходжання медкамісіі: пашпарт (або іншы дакумент, які сведчыць асобу), ваенны білет (пасведчанне прызыўніка), вадзіцельскае пасведчанне (пры наяўнасці), 2 каляровыя фотаздымкі 3х4, якія адпавядаюць узросту (без пячаткі), медыцынская даведка аб праходжанні апошняй медыцынскай вадзіцельскай камісіі (пры наяўнасці), амбулаторная карта з аглядам участковага тэрапеўта, выпіска з медыцынскай дакументацыі (у адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 11.12.2014) за перыяд, які складае не менш за 5 гадоў, што папярэднічаюць звароту ў вадзіцельскую камісію, або амбулаторная карта з амбулаторыі, Наваельнянскай або Казлоўшчынскай паліклінікі (для замацаваных да медыцынскага абслугоўвання да амбулаторыі, Наваельнянскай або Казлоўшчынскай паліклінікі).

Медыцынская вадзіцельская камісія працуе 1 і 3 суботы месяца з 8 да 14 гадзін. Яна праводзіцца па папярэднім запісе па тэлефоне 2-17-42 з 14 да 17 гадзін штодзень (акрамя суботы і нядзелі).

Парадак праходжання вадзіцельскай камісіі.

Узяць амбулаторную карту для праходжання вадзіцельскай камісіі (наяўнасць пашпарта – абавязкова; рэгістратура – 1-ы паверх).

Аплаціць вадзіцельскую камісію згодна з прэйскурантам (каса Дзятлаўскай ЦРБ, 3-і паверх адміністрацыйнага корпуса).

Атрымаць бланкі акта медыцынскай вадзіцельскай камісіі, даведкі аб стане здароўя (2-і паверх, кабінет 206 раённай паліклінікі) – у чацвер або пятніцу з 14 да 17 гадзін напярэдадні камісіі.

Сакратар вадзіцельскай камісіі запаўняе: акт медыцынскай вадзіцельскай камісіі з уклеенай фатаграфіяй, пункты 1-9; даведку аб стане здароўя з уклеенай фатаграфіяй (пашпартную частку).

Праходжанне дактароў-спецыялістаў у перыяд работы вадзіцельскай камісіі (1-я і 3-я суботы месяца з 8 да 14 гадзін): флюараграфія (1-ы паверх паліклінікі, рэнтгенкабінет). Вынік флюараграфічнага абследавання — сапраўдны пры праходжанні ў 2016 годзе, пры праходжанні ў 2015 годзе — не больш за 6 месяцаў да вадзіцельскай камісіі; акуліст (2-і паверх, кабінет 208); отарыналарынголаг (2-і паверх, кабінет 213); хірург (1-ы паверх, кабінет 104); неўролаг (1-ы паверх, кабінет 106); псіхіятр-нарколаг (кабінет псіхатэрапеўта, 1-ы паверх, водалячэбніца); тэрапеўт (2-і паверх, кабінет 223); гінеколаг (для жанчын, 2-і паверх, жаночая кансультацыя).

Затым неабходна атрымаць заключэнне аб прыгоднасці да кіравання аўтатранспартам (2-і паверх, кабінет 225) і зарэгістраваць даведку (2-і паверх, кабінет 206).

Пытанне: ці магчыма прайсці навучэнцам выпускных курсаў філіяла «Казлоўшчына» УА «Слонімскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці» вытворчую аплачваемую практыку?

Адказ першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ю. Бортніка: парадак правядзення вытворчага навучання навучэнцаў, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі, вызначаецца Палажэннем аб арганізацыі вытворчага навучання навучэнцаў, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2011 №953 (далей – Палажэнне). Вытворчае навучанне навучэнцаў арганізуецца і праводзіцца ўстановамі адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі (далей — установы адукацыі), сумесна з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў і арганізацыямі, што забяспечваюць праходжанне вытворчага навучання навучэнцамі (далей — арганізацыі), ва ўзаемадзеянні з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, а таксама мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Для правядзення вытворчага навучання паміж установамі адукацыі і арганізацыямі складаецца дагавор аб арганізацыі вытворчага навучання навучэнцаў, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі па форме згодна з дадаткам да палажэння.

Змест вытворчага навучання вызначаецца вучэбнымі праграмамі, якія распрацоўваюцца ўстановамі адукацыі на аснове тыпавых навучальных праграм па вытворчым навучанні і сцвярджаюцца іх заснавальнікамі па ўзгадненні з базавымі арганізацыямі адпаведных установаў адукацыі. Арганізацыя абавязана ажыццяўляць і забяспечваць выкарыстанне працы навучэнцаў толькі на работах, прадугледжаных вучэбнай праграмай па вытворчым навучанні.

Форма дагавора прадугледжвае абавязак установы адукацыі ажыццяўляць і забяспечваць матэрыяльнае заахвочванне навучэнцаў у памеры не менш за 75 працэнтаў ад грашовых сродкаў, якія паступілі ва ўстанову адукацыі за вырабленую прадукцыю (работы, паслугі) навучэнцамі ў час вытворчага навучання, а таксама абавязак арганізацыі ажыццяўляць і забяспечваць пералік на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі грашовых сродкаў за вырабленую прадукцыю ў арганізацыі ў тэрміны выплаты заработнай платы, устаноўленыя ў дадзенай арганізацыі.

У сувязі са складаным фінансавым становішчам сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы раёна не маюць магчымасці забяспечыць матэрыяльнае заахвочванне. Асобы, якія атрымліваюць адукацыю на падставе дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы, будуць праходзіць практыку ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі. У іншых выпадках па дамоўленасці паміж СВК раёна і УА «Слонімскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці» навучэнцы праграму практычнага навучання будуць асвойваць без абавязкаў арганізацыі па пераліку на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі грашовых сродкаў за вырабленую прадукцыю.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
Дзятлаўскага райвыканкама



1 комментарий по теме “Адказы на пытанні, якія хвалююць дзятлаўчан

  1. В российских городах идет подготовка к шествию «Бессмертный полк». Эту благородную акцию людей, собравшихся в едином порыве вспомнить поименно всех погибших, воевавших, трудившихся в тылу в годы Великой Отечественной войны невозможно смотреть без слез, невозможно не гордиться за память людскую. Очень хотелось бы, чтобы и наши Дятловчане не остались в стороне и приняли участие в этом благородном шествии. Нет ни одного дома в белорусских городах и селах, которых не затронула бы война, не опалила своим огненным крылом. Так давайте и мы примем эстафету памяти.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *