Графік работы басейна

Падзеі

Графік работы басейна лазнева-аздараўленчага комплекса Дзятлаўскага ЖКГ.

Басейн знаходзіцца ў Дзятлаве, на вуліцы Чапаева, 7. Дзве ванны сумесна з лазняй складаюць лазнева-аздараўленчы комплекс.

Басейн мае дзве ванны –малую (для дзяцей) і вялікую. Памер вялікай ванны – 25 х 8,5 метра, ванна падзелена на тры дарожкі.

Басейн працуе 5, 5 месяца ў годзе (з 1 лістапада па 15 красавіка), 5 дзён на тыдзень. Выхадныя дні – нядзеля і панядзелак.

Дзеці ў рамках школьнай навучальнай праграмы могуць наведваць басейн з аўторка па суботу з 10 да 16 гадзін. Кошт аднаразавага наведвання басейна для дзяцей – 30 тысяч рублёў (у групе з выкладчыкам фізкультуры – 15 тысяч рублёў).

Вечарам басейн працуе для дарослых – з 17 да 20 гадзін. Кошт аднаразавага наведвання для дарослых – 50 тысяч рублёў.

Загадвае лазнева-аздараўленчым комплексам Алена Іванаўна Уласевіч, рабочы тэлефон – 2-27-69.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *