Адкрываем новыя імёны вакалістаў і майстроў

Падзеі

Мікалай Райко,  Алеся Чурай,  Ала Чарняўская сталі фіналістамі раённага этапа рэспубліканскага  конкурсу «Новыя імёны Беларусі-2016». Сёлета ён праводзіўся  другі раз. Калі ў мінулым годзе да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаліся вакалісты, то сёлета конкурс дапоўніла і новая  намінацыя —«Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».

IMG_1321

IMG_1333

IMG_1337

IMG_1342

IMG_1358

IMG_1363

IMG_1365

У гэтай намінацыі лепшымі прызнаны  Ірына Тарасевіч, Наталля  Дзем’янчык, Святлана Далжэнка.

IMG_1381

IMG_1392

Раённы этап конкурсу «Новыя імёны Беларусі» распачаўся з выступлення старшыні раённай арганізацыі прафсаюзаў Андрэя Сатарава. Ён павітаў удзельнікаў, засяродзіў увагу на ўмовах конкурсу, які, як адзначыў Андрэй Даміравіч, стане традыцыйным. Вынікам конкурсу стане гала-канцэрт фіналістаў мерапрыемства, і не толькі ў Мінску, але і ў па ўсёй Беларусі: у мінулым годзе артысты далі 60 канцэртаў.

Андрэй Даміравіч выказаў спадзяванне, што сёлета іх будзе не менш, і што ў ліку лепшых будуць дзятлаўчане.

Да прывітальных словаў старшыні раённай арганізацыі прафсаюзаў далучыўся намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, старшыня журы Мікалай Мацюкевіч. Ён пажадаў удзельнікам добрага выступлення.

IMG_1402

IMG_1426

IMG_1451

IMG_1455

IMG_1469

IMG_1496

IMG_1503

IMG_1518

IMG_1548

IMG_1558

IMG_1581

IMG_1592

IMG_1626

IMG_1665

IMG_1702

IMG_1711

IMG_1722

IMG_1734

Па выніках намінацыі «Сцэнічнае майстэрства», удзел у якой прынялі больш за дзесяць выканаўцаў, фіналісты  — Ала Чарняўская, Мікалай Райко, Алеся Чурай былі адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі — насценнымі гадзіннікамі з лагатыпам конкурсу. Заахвочвальны прыз атрымала  Таццяна Шостка.

Усе вакалісты атрымалі сертыфікат удзельніка, як і майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Пераможцы раённага этапу конкурсу прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным мерапрыемстве, якое пройдзе ў Гродне.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота Н. АВЯРЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *