Адказнасць перад законам – персанальная

Здарэнні і бяспека

У Наваельнянскім сельсавеце адбыўся сельскі сход, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, кіраўнікі сілавых ведамстваў раёна, суб’екты прафілактыкі, мясцовыя жыхары. Мэта такіх мерапрыемстваў – папярэджанне надзвычайных сітуацыі (у тым ліку, пажараў), прафілактыка злачыннасці, недапушчэнне алкагалізацыі насельніцтва. Невыпадкова месцам правядзення першага ў гэтым годзе сходу быў абраны гарпасёлак Наваельня: у новым годзе тут адбыўся пажар з гібеллю чалавека.

IMG_2712

IMG_2733

IMG_2755

Да пачатку мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі набыць вогнетушыльнікі і пажарныя апавяшчальнікі, якія рэалізоўваў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства (на фотаздымку). Юныя ратаўнікі-пажарныя з Наваельнянскай сярэдняй школы правялі анкетаванне прысутных і раздалі прафілактычныя лістоўкі.

IMG_2749

IMG_2772

IMG_2780

IMG_2798

IMG_2809

IMG_2815

IMG_2819

Пасля паказу дакументальнай стужкі “Цана імгнення” перад прысутнымі выступілі начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях У. Нячаеў, намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. Зенаў, пракурор раёна саветнік юстыцыі В. Заяц, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М. Мацюкевіч, старшыня Наваельнянскага скльвыканкама І. Кунахавец. Таксама ў сельскім сходзе ўзялі ўдзел начальнік раённай інспекцыі энерганагляду В. Кець, намеснік дырэктара Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Ю. Ганчар. Выступоўцы прывялі статыстыку здарэнняў і правапарушэнняў мінулага года і засяродзілі ўвагу на тым, што за дапушчэнне парушэнняў закона кожны грамадзянін нясе персанальную адказнасць.

Згодна з рашэннем абласной камісіі па надзвычайных сітуацыях, аналагічныя сходы будуць ладзіцца штомесяц у сельскіх саветах раёна.

Н. СТУПЧЫК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *