Лукашэнка: Беларусь і Пакістан на сістэмнай аснове прыкладаюць намаганні для ўмацавання міру ў Еўразіі

Падзеі

Беларусь і Пакістан на сістэмнай аснове прыкладаюць намаганні для ўмацавання міру ў Еўразіі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы Беларуска-пакістанскі бізнес-форум у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У гэты няпросты час Беларусь і Пакістан на сістэмнай аснове прыкладаюць намаганні для ўмацавання міру і стабільнасці ў Еўразіі, ператварэння рэгіёна ў зону ўстойлівага развіцця і працвітання», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў час праведзеных напярэдадні перагавораў з прэм’ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам ішла размова ў тым ліку аб тытанічнай ролі і вялікіх намаганнях, якія прыкладае Пакістан у барацьбе з тэрарызмам, дзеля стабільнасці ў тым складаным рэгіёне, у якім размешчана гэта краіна. «Гэта сотні мільёнаў долараў, а можа і мільярды — ацаніць цяжка. Але самае галоўнае — Пакістан страчвае самых лепшых сваіх ваенных, спецыялістаў. Гэта неацэнны каласальны ўклад Ісламскай Рэспублікі Пакістан, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта датычыцца ўсіх, і мы павінны быць удзячны за гэтыя намаганні кіраўніцтву Пакістана».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што бягучы год стаў знакавым для беларуска-пакістанскіх адносін. Створаны трывалы фундамент для збліжэння краін у самых розных сферах — палітыцы, эканоміцы, навуцы, адукацыі, культуры. «Беларусь лічыць Пакістан сваім надзейным партнёрам у Азіяцкім рэгіёне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што ў Беларусі і Пакістана ёсць усе неабходныя палітычныя перадумовы для павышэння ўзроўню гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *