Прэзідэнт Індыі наведаў Беларусь

Падзеі

Беларусь гатова выбудоўваць больш глыбокія і шырокія адносіны з Індыяй. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Індыі Пранабам Мукерджы.

Прэзідэнты абмеркавалі канцэптуальна і практычна канкрэтныя сферы двухбаковага супрацоўніцтва і дамовіліся дыверсіфікаваць адносіны. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Індыі рэалізацыю шэрага новых сумесных узаемавыгадных праектаў з Беларуссю як у прамысловай, так і ў гуманітарнай сферах.

Аляксандру Лукашэнку бачыцца перспектыўнай арганізацыя сумесных вытворчасцей аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў, камунальнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі. Не менш перспектыўным з’яўляецца і ўзаемадзеянне ў галіне трактарабудавання. Беларускія трактары вядомыя ў Індыі з савецкіх часоў.  Важна таксама ўмацаванне сувязей паміж банкамі і фінансавымі арганізацыямі дзвюх краін. Беларускі бок вітае прыход індыйскіх інвестараў у сферу фармацэўтычнай вытворчасці, улічваючы дасягненні Індыі ў фармацэўтыцы. На думку Аляксандра Лукашэнкі, перспектыўнымі могуць таксама стаць сумесныя распрацоўкі ў галіне нана- і біятэхналогій, мікраэлектронікі, машынабудавання, аднаўляльных крыніц энергіі.

Па выніках перагавораў на вышэйшым узроўні быў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў. У прыватнасці, Беларусь і Індыя падпісалі дарожную карту двухбаковага супрацоўніцтва.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *