Экзамен па бяспецы жыцця

Падзеі

Каманда  СВК «Граніт-Агра» і добраахвотнае пажарнае фарміраванне СВК «Русь-Агра» сталі пераможцамі сёлетніх раённых спаборніцтваў санітарных дружынаў і пажарных падраздзяленняў.

IMG_5670

За званне лепшых спрачаліся 8 санітарных дружын  і 12 пажарных фарміраванняў — каманды сельгасвытворчых кааператываў, Дзятлаўскага лясгасу, Дварэцкага льнозавода, Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў.

Напачатку каманды павіталі і пажадалі поспехаў намеснікі старшыні райвыканкама Ю. П. Залеўскі і М. В. Мацюкевіч. Затым удзельнікі спаборніцтваў накіраваліся на свае ўчасткі выпрабаванняў.

IMG_5699

Удзельніцам спаборніцтваў санітарных дружынаў неабходна было прадэманстраваць тэарэтычныя веды па медыцынскай дапамозе ў барацьбе з інфекцыйнымі хваробамі, у ядзерным ачагу, у шпітальным аддзяленні. А пачаліся іспыты з праверкі ўкамплектавання медыцынскіх сумак.

IMG_5703

Як адзначылі суддзі спаборніцтваў, усе каманды падрыхтаваліся добра, паказалі выдатныя веды. Тым не менш, былі вызначаны каманды-пераможцы. Па выніках іспытаў у шпітальным аддзяленні лепшыя вынікі паказала санітарная дружына СВК «Вензавец», у інфекцыйным  — СВК «Дварэц-Агра», у ядзерным ачагу — СВК «Русь-Агра». У агульна камандным заліку разам з камандай-пераможцай СВК «Граніт-Агра» у тройку лідараў увайшлі санітарныя дружыны СВК «Хвінявічы» і СВК «Жукоўшчына». Да спаборніцтваў гэтыя каманды рыхтавалі медыцынскія работнікі Р. К. Альшэўская, Т. А. Плошчанка і Л. В. Кучынская.

IMG_5733

Удзельнікам спаборніцтваў пажарных фарміраванняў неабходна было пераадолець стометровую паласу з перашкодамі, прайсці пажарную эстафету. Каманды лясгаса і Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў ўдзельнічалі і ў баявым разгортванні.

IMG_5751

Разам з пераможцай спаборніцтваў пажарных фарміраванняў — камандай СВК «Русь-Агра» —  у ліку лепшых і каманды СВК «Дварэц-Агра» і СВК «Белагурна».

IMG_5761

IMG_5769

Пераможцы спаборніцтваў  адзначаны грашовымі прэміямі і граматамі. Таксама каманды атрымалі грашовыя прэміі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і раённай арганізацыі добраахвотнага пажарнага таварыства.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота Б. ВАРНЫ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *