Экзамен па бяспецы жыцця
Каманда СВК “Граніт-Агра” і добраахвотнае пажарнае фарміраванне СВК “Русь-Агра” сталі пераможцамі сёлетніх раённых спаборніцтваў санітарных дружынаў і пажарных падраздзяленняў. За званне лепшых спрачаліся 8 санітарных дружын і 12 пажарных фарміраванняў — каманды сельгасвытворчых кааператываў, Дзятлаўскага лясгасу, Дварэцкага льнозавода, Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў. Напачатку каманды павіталі і пажадалі поспехаў намеснікі старшыні райвыканкама
Чалавек славіцца працай
Механізатар Віктар Гукіш — шматгадовы лідар корманарыхтоўкі ў СВК “Граніт-Агра”. І сёлета на яго рахунку найбольшая колькасць нарыхтаванага корму, а пачаў касіць травы ён з 12 мая. Працоўны дзень Віктар Іванавіч пачынае а 5 гадзіне раніцы. Спачатку косіць для ранкавага кармлення стойлавай жывёлы, потым – для закладкі сенажу на зімні