Экзамен па бяспецы жыцця
Каманда СВК “Граніт-Агра” і добраахвотнае пажарнае фарміраванне СВК “Русь-Агра” сталі пераможцамі сёлетніх раённых спаборніцтваў санітарных дружынаў і пажарных падраздзяленняў. За званне лепшых спрачаліся 8 санітарных дружын і 12 пажарных фарміраванняў — каманды сельгасвытворчых кааператываў, Дзятлаўскага лясгасу, Дварэцкага льнозавода, Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў. Напачатку каманды павіталі і пажадалі поспехаў намеснікі старшыні райвыканкама