Зарабіць тысячу долараў ЗША — гэта рэальна!

Падзеі

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прапануе студэнтам на летніх канікулах папрацаваць праваднікамі пасажырскіх цягнікоў Расійскай чыгункі.

Працаваць давядзецца ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Смаленску, Бранску, Іжэўску. Большасць рэйсаў будуць курсіраваць у паўднёвым накірунку, але разглядаюцца і іншыя варыянты (калі маршрут надакучыў, не спадабалася брыгада — можна памяняць рэйс). Зарплата праваднікоў складзе 170 расійскіх рублёў за гадзіну без уліку падаткаў. Мінімальны тэрмін працы — 550 гадзін. Калі ўсе іх адпрацаваць, кампенсуецца кошт навучання і медыцынская кніжка (іх кошт складае 6150 расійскіх рублёў), а таксама праезд да месца працы і назад (але не больш за 3800 расійскіх рублёў). Такую колькасць гадзін у сярэднім можна адпрацаваць за паўтара месяца. За гэты час студэнт-праваднік можа зарабіць звыш тысячы долараў ЗША адпаведна.
Аднак стаць правадніком зможа далёка не кожны жадаючы. Удзельнікі студэнцкага сэрвіснага атрада павінны прайсці навучанне ў Расіі, здаць іспыт і вытрымаць спробны рэйс. Усё гэта пасля праходжання медкамісіі.
Для тых, хто ўжо працаваў правадніком ад ГА «БРСМ», няма абавязковай адпрацоўкі гадзін, з іх не вылічваюць 6150 расійскіх рублёў, але і не кампенсуюць праезд.
Заяўкі ад жадаючых прымаюцца да канца мая.

А. ЧУРАЙ,
першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *