Неээфектыўнае выкарыстанне маёмасці

Падзеі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ажыццяўляецца пастаянны кантроль за эфектыўным выкарыстаннем аб’ектаў нерухомасці (будынкаў, збудаванняў), якія знаходзяцца ў гаспадарчым распараджэнні (аператыўным кіраванні) дзяржаўных арганізацый, а таксама дзяржаўнай маёмасці, перададзенай сельскагаспадарчым і іншым арганізацыям, прададзенай за 1 базавую велічыню. У 2014 годзе ўцягненню ў гаспадарчы абарот падлягала 140 невыкарыстоўваемых аб’ектаў камунальнай уласнасці, 102 з якіх уцягнуты шляхам продажу і бязвыплатнай перадачы. Аднак у ходзе праведзеных Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці праверачных мерапрыемстваў устаноўлена, што большасць перададзеных сельскагаспадарчым і іншым арганізацыям будынкаў, збудаванняў па-ранейшаму не выкарыстоўваюцца, працягваюць разбурацца. Калі вам вядомы факты неэфектыўнага выкарыстання, разбурэння, іншых парушэнняў у дачыненні да названых будынкаў, збудаванняў, просім паведаміць у Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці па тэлефоне ў г. Гродна (80152) 79-88-19 ці пісьмова на адрас: 230023 г. Гродне, вул. Карбышава, 15.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *