Ёсць хлеб – будзе і песня (+відэа)

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Дзятлаўшчына адзначае раённае свята “Дажынкі-2023”.

Сёлета каравай нашых хлебаробаў склаў 53 686 тон намалочанага збожжа.

Шэсце працоўных калектываў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны прайшло па горадзе да галоўнай святочнай сцэны, дзе праходзіць цырымонія ўшанавання працаўнікоў і калектываў сельскай гаспадаркі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у час сёлетняй уборачнай кампаніі.

На “Дажынках-2023” адбыўся тэматычны агляд-конкурс на лепшы падворак, у час якога сельгаспрадпрыемствы раёна прэзентавалі аўтэнтычныя абрадавыя святы беларусаў, у тым ліку і Дзятлаўшчыны. ААТ “Дварэц-Агра” прадстаўлялі свята лёну, ААТ “Граніт-Агра” – Юр’я і свята малака, КСУП “Войневічы” – Дажынкі, КСУП “Хвінявічы”– Багач, СГФ “АграМілк” – Пакроўскі кірмаш, КСУП “Жукоўшчына” – свята яблыкаў. Ацэньвала канкурсантаў журы на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім.

Таксама на раённым свяце праходзяць конкурсы на лепшы каравай новага ўраджаю і самы крэатыўны сноп. Пераможцы атрымаюць узнагароды на галоўнай святочнай сцэне.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga