Паважаныя працаўнікі сельскагаспадарчай галіны, жыхары Дзятлаўскага раёна!

Важнае Улада

Прыміце шчырыя віншаванні са святам “Дажынкі-2023”!

Сельскагаспадарчая галіна – адна з асноўных у эканоміцы Дзятлаўшчыны. Хлебаробамі раёна ўнесены ўклад у рэспубліканскі каравай і забеспячэнне харчовай бяспекі краіны. Сёння мы аддаём даніну заслужанай павагі людзям, якія ўклалі ў няпростую аграрную працу душу, веды, уменні і вопыт.

Дарагія працаўнікі хлебнай нівы! Нізкі вам паклон за самаадданую любоў да зямлі, якую вы, як самую вялікую каштоўнасць, перадаяце новым пакаленням. Няхай у вашым прафесійным жыцці будзе толькі добрае надвор’е, урадлівая зямля і шчодрыя ўраджаі.

Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра, жыццёвых сіл і энергіі, поспехаў у плённай працы на карысць роднай і любімай Беларусі!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga