З чаго пачынаецца любоў да Радзімы?

Галоўнае Грамадства Падзеі

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна праходзяць творчыя справаздачы па патрыятычным выхаванні “Свой родны край любі і ведай!”.

Такі фармат сустрэч для кіраўнікоў і педагогаў, прадстаўнікоў органаў мясцовай улады дазваляе абагуліць і распаўсюдзіць праз напрацоўкі і матэрыялы перадавы педагагічны вопыт, вылучыць лепшых для ўдзелу ў абласным фестывалі педагагічнага майстэрства спецыялістаў сістэмы дашкольнай адукацыі “Крок у будучыню”, які пройдзе ў маі 2023 года.

Пераможцаў і прызёраў выберуць у дзвюх катэгорыях: сярод сельскіх і гарадскіх дзіцячых садоў.

Журы ў кожнай установе ацэньвае па два завочныя заданні – гэта выставы-прэзентацыі педагагічных аўтарскіх матэрыялаў і гульнявых дапаможнікаў “Маленькаму дзіцяці аб вялікім свеце”, а таксама распрацоўкі квэст-марафонаў маршрутаў выхаднога дня для дзяцей і бацькоў “Вясёлая прагулка разам”. Трэцяе заданне –непасрэдна творчая справаздача на сцэне. Праз яго дзеці і педагогі дзеляцца вопытам работы па фарміраванні ў юнага пакалення грамадзянска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцяў праз далучэнне да гісторыка-культурных, прыродных каштоўнасцяў, народных традыцый і звычаяў сваёй малой радзімы, выхаванне павагі да вайсковай славы і памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Першымі гасцей сустракалі педагогі і выхаванцы Вензавецкай сярэдняй школы і Казлоўшчынскага дзіцячага сада. Іх выступленні і выставы атрымаліся яркімі, крэатыўнымі і эмацыянальнымі.

– Дзякуй за грунтоўную падрыхтоўку і зарад пазітыўнага настрою, – падрахункавала вынікі першага дня член журы, метадыст раённага метадычнага кабінета Кацярына Гайдук. – Вашы справаздачы нагадалі мне словы Прэзідэнта аб тым, што патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт. Радуе, што кожны ваш крок на шляху выхавання – гэта крок прафесіянала. Правільна пастаўлена работа па ўмацаванні “каранёў” нашага “дрэва будучыні”, ад якіх залежыць далейшае працвітанне краіны. Асобна спынюся на новых формах работы з бацькамі, так званых “прагулках выхаднога дня”. У дзіцячым садзе з падрастаючым пакаленнем працуюць выхавальнікі, а вось каб заняць і бацькоў, і дзяцей у выхадня дні, задаць ім неабходны кірунак узаемадзеяння, педагогі распрацавалі “вясёлыя прагулкі разам”. Яны ўяўляюць сабой маршруты з метадычным суправаджэннем: у якую гульню можна згуляць з дашкольнікамі розных узростаў, якія вершы павучыць, прыказкі-прымаўкі падабраць, што пачытаць, паглядзець і іншае. Веру, што з такіх сустрэч, як сённяшняя, мы пачарпнём крупінкі педагагічнага майстэрства, мудрасці і веру ў будучыню.

– Мы з вамі робім сапраўды важную і патрэбную справу, – адзначыла Алена Гарановіч. – Прыемна бачыць сістэму работы, якая складваецца на ўсіх узроўнях, а таксама правільныя кіраўнічыя і метадычныя падыходы, пераемнасць, паслядоўную работу з усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, рэалізацыю канцэпцыі бесперапыннага выхавання. Патрыятызм нельга паказаць наглядна, яго трэба перажыць, адчуць, пацвердзіць паўсядзённымі справамі, і вам гэта ўдаецца.

У аўторак-чацвер сваю работу па патрыятычным выхаванні прадставяць астатнія ўстановы дашкольнай адукацыі Дзятлаўшчыны. Па выніках сустрэч журы вызначыць раённых пераможцаў і прызёраў у некалькіх намінацыях. Сачыце за падзеямі на сайце газеты.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga