Сардэчна віншуем ратаўнікоў з прафесійным святам!

Свежыя навіны Улада

Абарона насельніцтва ад разнастайных надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару немагчымая без высакакласных, прафесійна падрыхтаваных спецыялістаў.

Аддаючы свае сілы, веды і ўменні высакароднай справе – ратаванню жыцця і здароўя людзей, захаванню матэрыяльных каштоўнасцяў, вы ўносіце значны ўклад ва ўмацаванне краіны і нашага раёна.

Упэўнены, што ратаўнікі Дзятлаўшчыны і надалей будуць паспяхова выконваць ускладзеныя на іх адказныя задачы па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і ратаванні чалавечага жыцця.

Жадаем здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga