Зберажом прыроду для нашчадкаў

Важнае Спорт і турызм

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нядаўна заўважыў: “Зялёны астравок прыроды ў цэнтры Еўропы неабходна  захаваць”.

Гэтыя словы, безумоўна,  прагучалі як праграма для нашых далейшых  сумесных  дзеянняў на карысць прыроды-матухны. Інакш: што ж мы пакінем нашчадкам? Блакітнае неба, палеткі збажыны, выдатныя рэкі, азёры-люстэркі, зялёныя лугі – усё гэта прырода Бацькаўшчыны. Спрадвечная формула “чалавек і прырода” гучыць і сёння зусім натуральна, высакародна і актуальна.

Раю ўсім вандраваць па Айчыне, прырода якой проста ўнікальная. Разнастайная расліннасць займае 93,1%  тэрыторыі, лясы складаюць 1/3 зялёнага покрыва  Бацькаўшчыны.  У Беларусі ажно пяць запаведных тэрыторый: Нацыянальныя паркі “Белавежская пушча”, “Браслаўскія азёры”, “Нарачанскі”, “Прыпяцкі”, “Бярэзінскі біясферны запаведнік”. Ёсць і вялізная балоцістая мясцовасць – загадкавае і казачнае Беларускае Палессе.У нас працякаебольш за 20 тысячрэк, агульнаяпрацягласцьякіхдасягае 90 тысяч кіламетраў. Рэкіўпадаюць у басейны двух мораў – Чорнага і Балтыйскага.У краіне перасякаюцца Дняпро, Нёман і Дзвіна, і менавіта тут пралягаў у старажытнасці знакаміты шлях гандлю “з вараг у грэкі”.У насбольш за 10 тысячазёр – таму Беларусь мы завёмкраінайазёраў.Нарач –самаевялікаевозераБеларусі. Белае, Мястра, Баторына, Мядзель –яшчэчатырывялікія.

Разбурыць, спілаваць, паламацьусёнавокал надзвычай лёгка, а вы паспрабуйценавакольную прыгажосць зберагаць! Заўважу, што выязджаць на ўлонне  – яшчэ не значыць любіць наваколле душой і сэрцам. Мы – зямляне, мы перш за ўсё дзеці прыроды. І адносіны з акружаючым асяроддзем не павінны быць паразітычнымі. Прычым, забіраючы ў прыроды многае, мы павінны абавязкова ёй нешта аддаваць. Сапраўдная любоў да прыроды-матухны – самае малое, але самае светлае і добрае, што можам мы даць прыродзе.

Мы няўдзячныя, адвярнуліся ад зямлі, збеглі з вёсак у гарады, здрадзілі прыродзе, зямлі, бацькоўскаму бору. Забыліся, што Якуб Колас у “Новай зямлі” даў нашчадкам духоўны ўрок:

Зямля не зменіць і не здрадзіць,

Зямля паможа і дарадзіць,

Зямля дасць волі, дасць і сілы,

Зямля даслужыць да магілы,

Зямля дзяцей тваіх не кіне,

Зямля – аснова ўсёй айчыне…

Мы прывыклі чамусьці  лічыць сябе паўнапраўныміўладарамі і гаспадарамі сваёй планеты, сапраўдным “вянком тварэння”. На жаль, мы перасталі разумець, што прырода – адзіная адладжаная жывая сістэма. Ні для каго ўжо не сакрэт, што выкарыстанне прыроды ў карыслівых мэтах паварочваецца супраць нас злосным бумерангам. Без дапамогі чалавека прырода гіне, а без прыроды гінем мы.

Мне крыўдна за людзей, якія ламаюць маладыя  дрэўцы, галінкі,  кусты, кідаюць смецце ў лесе, на беразе вадаёма. Дрэвы, што павінны  насычаць паветра кіслародам, пастаянна падвяргаюцца высечцы – і вельмі часта не толькі запланаванай.

Не трэба  рабіць балюча прыродзе:яна ж жывая!Не ўсе, на жаль,  разумеюць, што менавіта прырода-матухна дае нам паўнакроўнае жыццё,  дорыць нам здароўе, даўгалецце. На зямлі не можа быць здаровага жыцця без чыстага паветра і чыстай вады.Рух – гэта жыццё. А рэгулярныя прагулкі па лесе – гэта самая сучасная медыцына нашага духу і даўгалецця.

Чалавек з’яўляецца неад’емнай часткай прыроды, таму задача бацькоў складаецца ў прывіцці дзецям павагі да навакольнага свету.Трэба каб з першых год на зямлі  дзіця вучылася жыць у гармоніі з прыродай, радавалася  жыццю і бачыла прыгожае ва ўсім, нават у самым маленькім і дробязным.

Я перакананы, што экалагічнае выхаванне варта пачынаць як мага раней, калі сэрца дзіцяці найбольш адкрыта для дабра. Неабходна вучыць іх любіць  прыроду, жывёл, птушак, расліны. І калі дзеці, падрастаючы, пачынаюць губіць прыроду, сабак, катоў, іншых жывёл і птушак, то ў гэтым вінаватыя мы, дарослыя. Значыць, не здолелі прывіць пачуццё адказнасці за ўсё жывое на зямлі.

Сёння настаў час прыслухацца да слоў Гётэ: “Прырода заўсёды мае рацыю. Памылкі ж зыходзяць ад людзей”.

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: