Рэгістрацыя праходзіць спакойна

Грамадства Свежыя навіны

У Беларусі пачалася рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з’яўляецца каардынатарам падрыхтоўкі і правядзення ЦТ у вобласці.У рэгіёне арганізавана работа 4 пунктаў рэгістрацыі: у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, Лідскім і Ваўкавыскім каледжах ГрДУ імя Янкі Купалы.

Пропуск на ЦТ абітурыенты забіраюць асабіста, арганізаваны папярэдні запіс.

У 2022 годзе тры камісіі будуць ажыццяўляць кантроль у вышэйшых навучальных установах горада Гродна і чатыры – у сярэдніх спецыяльных навучальных установах вобласці. Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю АнатольДарожка ўзначаліць абласную камісію.Супрацоўнікі Камітэта і УДФР Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці таксама будуць ажыццяўляць кантроль за ходам правядзення ЦТ.

Для аператыўнага рэагавання і разгляду зваротаў грамадзян па пытаннях, звязаных з рэгістрацыяй на асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання, Камітэтам дзяржкантролю ў працоўныя дні з 9 да 13 і з 14 да 18 гадзін ажыццяўляецца асабісты прыём абітурыентаў і іх бацькоў, а таксама арганізавана работа гарачай лініі па тэлефонах: 8-0152-79-88-40, 79-88-17, 79-88-01.

Таццяна СЛАБЫШ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga