“Беларускія” канікулы ў бібліятэцы

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Кожны год у час вясновых канікулаў у Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі.

Адкрыццё тыдня распачнецца з выставы-знаёмства “Книжная страна, как хорошо, что есть она”. Другі дзень будзе прысвечаны казкам, дзе дзеці здзейсняць казачнае падарожжа ў краіну беларускіх народных казак. На трэці дзень дзяцей чакае фальклорны бліц-турнір “Загадка – розуму зарадка”. У дзень перыёдыкі адбудзецца бібліяваяж “Ты журналы полистай – миллион чудес узнай”, у час якога  дзеці пазнаёмяцца з беларускім часопісам “Вясёлка”.

Таццяна ЦЫГЕЛЬ,
бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga