Ведай і жыві!

Важнае Грамадства

Штогод 1 снежня ва ўсім свеце адзначаюць Сусветны дзень барацьбы са СНІДам – адну з самых важных міжнародных датаў, накіраваную на прыцягненне ўвагі да пытанняў аховы здароўя ва ўсім свеце.

Гэты вірус ужо забраў 36,3 мільёна чалавечых жыццяў.

Не існуе метаду, які дазваляе вылечыць ВІЧ-інфекцыю. Гэта хранічнае захворванне, якое патрабуе штодзённага прыёму лекаў. Сучасная антырэтравірусная тэрапія можа прадухіліць яго развіццё, зніжаючы актыўнасць ВІЧ. Выконваючы прадпісанні доктара, ВІЧ-станоўчыя людзі могуць весці нармальнае жыццё.

Вірус імунадэфіцыту чалавека разбурае імунную сістэму і аслабляе абарону ад многіх інфекцый і некаторых тыпаў раку, з якімі можа справіцца імунітэт здаровага чалавека. Вірус разбурае і аслабляе функцыю імунных клетак, таму ў інфіцыраваных людзей паступова развіваецца імунадэфіцыт.

Самай позняй стадыяй ВІЧ-інфекцыі з’яўляецца сіндром набытага імунадэфіцыту, які ў некаторых людзей пры адсутнасці лячэння можа развіцца праз шмат гадоў.

Сімптомы ВІЧ вар’іруюцца ў залежнасці ад стадыі інфекцыі. На працягу некалькіх першых месяцаў людзі з ВІЧ, як правіла, найбольш заразныя, але многія з іх даведаюцца аб сваім статусе толькі на пазнейшых стадыях. На працягу некалькіх першых тыдняў пасля інфіцыравання ў людзей могуць адсутнічаць сімптомы або развіцца грыпападобная хвароба з ліхаманкай, галаўным болем, высыпаннем або болем у горле.

Пазней у інфіцыраванага чалавека могуць з’яўляцца іншыя прыкметы і сімптомы: апухлыя лімфавузлы, страта вагі, ліхаманка, дыярэя і кашаль. Пры адсутнасці лячэння могуць развіцца такія цяжкія хваробы, як туберкулёз, крыптакокавы менінгіт, цяжкія бактэрыяльныя інфекцыі і анкалагічныя захворванні.

ВІЧ можа перадавацца праз розныя вадкасці арганізма інфіцыраваных людзей, такія як кроў, грудное малако, семянная вадкасць і вагінальныя вылучэнні, а таксама ад маці дзіцяці у час цяжарнасці і родаў. Пры звычайных паўсядзённых кантактах (пацалункі, абдымкі і поціск рук) або пры сумесным карыстанні асабістымі прадметамі і ўжыванні прадуктаў харчавання або вады перадача інфекцыі не адбываецца.

Мікалай ДЗЯДОВІЧ,
доктар-эпідэміёлаг

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga