Прапановаў ад грамадзян не паступіла

Важнае Да ведама грамадзян

Дзятлаўскі сельскі выканаўчы камітэт інфармуе, што ў раённай газеце “Перамога” ад 23 кастрычніка 2021 года № 84 было размешчана паведамленне па пытанні высвятлення меркаванняў грамадзян аб змяненні межаў аграгарадка Раклевічы і вёскі Засецце Дзятлаўскага сельсавета.


На падставе абзаца другога артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Рэспублікі Беларусь” і пункта 4 Палажэння аб парадку ўлічэння меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага
пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623, грамадзяне мелі права выказваць свае меркаванні па пытанні змянення межаў аграгарадка Раклевічы і вёскі Засецце Дзятлаўскага сельсавета.

Прапановаў ад грамадзян у час вывучэння дадзенага пытання не паступіла. Дзятлаўскі сельскі выканаўчы камітэт лічыць, што неабходнасць карэкціроўкі ўнесенай прапановы адсутнічае.

Старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама А. В. Маркушэўскі