Бібліятэчнае свята

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Сёння Дзятлаўская раённая бібліятэка запрасіла сваіх наведвальнікаў весела і цікава разам правесці бібліядзень “Чтоб шагалось в ногу с веком, загляни в библиотеку”, прымеркаваны да Дня бібліятэк.

На працягу дня тут працавалі розныя тэматычныя пляцоўкі. Фотаатэлье “Zнято” прапанавала гасцям бібліятэчны хранограф “У аб’ектыве бібліятэка”, нагадала забытыя кнігі праз рэтравыставу, у фотазоне кожны жадаючы змог сфатаграфавацца на памяць.

Пазнавальнай і цікавай стала літаратурная гасцёўня “Нам ёсць кім ганарыцца”, падчас работы прававой пляцоўкі наведвальнікі бібліятэкі змаглі атрымаць карысную інфармацыю па прававым выхаванні, а таксама трапіць на прыём да натарыуса.

У гэты дзень кожны жадаючы меў магчымасць пабыць у ролі бібліятэкара-стажора, ну і канечне, павіншаваць сваю бібліятэку са святам.

Таццяна САНЮК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga