Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Ёсць людзі, якія з маладога ўзросту вызначыліся з выбарам будучай прафесіі.

Акрамя гэтага, нямала тых, хто на працягу ўсяго жыцця верны не толькі свайму прафесійнаму выбару, але і арганізацыі, якая калісьці з усім цяплом і гасціннасцю расчыніла дзверы перад маладымі юнакамі і дзяўчатамі. Менавіта так пашчасціла механізатару сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” Алегу Ломацю. Родам ён з вёскі Засецце Дзятлаўскага раёна. Пасля заканчэння Лідскага СПТВ № 55 механізацыі меліярацыйных работ у 1981 годзе малады чалавек вярнуўся на сваю малую радзіму і пачаў працаваць у мясцовым калгасе. Потым была служба ў арміі з 1981 па 1984 гады. Пасля дэмабілізацыі мужчына прадоўжыў свой прафесійны шлях у роднай гаспадарцы, дзе працуе да гэтага часу. Механізатар займаецца перавозкай сіласу і сенажу, раскідвае ўгнаенне, удзельнічае ў сяўбе і культывацыі.

Алег Лянгвінавіч са сваёй жонкай з адной вёскі. Так і пазнаёміліся, стварылі сям’ю, выгадавалі дачку і сына. У працаўніка палёў заўсёды шмат работы, аднак, калі здараецца вольная хвілінка, ён з вялікім задавальненнем праводзіць яе на рыбалцы.

Жыццёвы шлях механізатара, які доўгія гады працуе ў роднай гаспадарцы, чарговы раз пацвярджае вядомую ўсім прыказку: “Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся”.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga